4 траўня 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Турыстаў» з Расеі не прапусцяць ва Украіну

13
«Турыстаў» з Расеі не прапусцяць ва Украіну

Дзяржаўная памежная служба прымае вычарпальныя меры ў ахове дзяржаўнай мяжы Украіны.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства, паведамляе Укрінформ.

«Усе мерапрыемствы праводзяцца з мэтай недапушчэння асоб, якія могуць удзельнічаць у дэстабілізацыі абстаноўкі ва Украіне, перавозцы зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і іншых забароненых прадметаў. Узмоцненая праверка праводзіцца супрацоўнікамі Дзяржаўнай памежнай службы сумесна з падраздзяленнямі УС Украіны, МУС і СБУ ў пунктах пропуску на мяжы з Расеяй, аэрапортах і тых грамадзян, якія пранікаюць з Аўтаномнай Рэспублікі Крым», - паведамляюць памежнікі.

Адзначаецца таксама, што падчас кантролю на мяжы з паўвыспай старанна правяраюць транспартныя сродкі і дакументы асоб.

«Асабліва ўлічваючы, што тыя асобы, якія ўжо бралі ўдзел у экстрэмісцкіх мерапрыемствах у Крыме, могуць накіроўвацца ў іншыя рэгіёны Украіны для радыкальных мерапрыемстваў і мець пры сабе сапраўдныя пашпарты грамадзян Украіны», - падкрэслілі ў ведамстве.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках