Жыхарам Магілёва раздаюць сцягі Расеі
83- 18.05.2014, 8:11
- 41,364
Чарговы выпадак раздачы сімволікі суседняй дзяржавы заўважаны ў Магілёве.
Пра гэта паведаміў чытач сайта charter97.org, які даслаў у рэдакцыю фота таго, што адбываецца.
«17 траўня, 14:30, скрыжаванне вуліц Касманаўтаў і Лазарэнкі. Мужчына выйшаў на праезную частку і стаў прапаноўваць кіроўцам расейскія сцягі», - паведаміў ён.
Выпадкі раздачы сцягоў Расеі зафіксаваныя як у Менску, так і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах. Пра гэта паведамлялі жыхары Бабруйска, Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка. Раздачу сцягоў арганізуюць прарасейскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.