26 красавiка 2024, Пятніца, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз візіт Пуціна перакрылі трасу Берасце-Масква

48

На трасе Берасце-Масква перад паваротам на Мір і Нясвіж з'явіўся велізарны, шматкіламетровы корак з машын.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла актывістка партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Марына Хоміч, якая стала сведкам таго, што адбылося.

«Гэта доўжыцца ўжо гадзіну. Супрацоўнікі ДАІ перакрылі дарогу. Рух цалкам спынены. Са словаў людзей, якія стаяць у корку, гэта звязана з наведваннем Пуціным Мірскага замка.

Тэмпература на трасе больш за 30 градусаў. Многія машыны без кандыцыянераў. Многія людзі едуць з маленькімі дзецьмі... а яшчэ ж яны будуць вяртацца назад», – паведамілі актывістка.

Нагадаем, што сёння стала вядома, што Уладзімір Пуцін плануе быць 25 траўня ў Менску на фінальнай гульні чэмпіянату свету ў хакеі з удзелам зборных Расеі і Фінляндыі.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках