27 красавiка 2024, Субота, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанія датэрмінова пакінула ЧС у футболе

22

Чэмпіёны свету - зборная Гішпаніі - саступіла камандзе Чылі.

Сустрэча завяршылася з лікам 2:0 на карысць паўднёваамерыканскай зборнай, піша Lenta.ru.

Чылійцы забілі першы мяч намаганнямі Эдуарда Варгаса (на 20-й хвіліне). Затым вызначыўся Чарлес Арангіс (43-я хвіліна), пасля чаго каманды больш не забівалі.

Саступіўшы, гішпанцы датэрмінова страцілі шанцы на выхад у плэй-оф турніру. Раней Нідэрланды з лікам 3:2 перамаглі Аўстралію і набралі шэсць ачкоў. Столькі ж цяпер і ў Чылі. Такім чынам, дзейныя чэмпіёны свету афіцыйна аформілі вылет на стадыі групавога раунда ўжо на сёмы дзень першынства планеты.

Падапечным Вісэнтэ дэль Боскэ застаецца правесці матч трэцяга тура супраць аўстралійцаў (23 чэрвеня), які нічога не значыць. Галандцы правядуць вочную сустрэчу з Чылі, гэтая гульня пройдзе таксама 23 чэрвеня.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках