Арыштаваны намеснік дырэктара Менскага завода вінаградных він
24- 21.06.2014, 10:55
- 19,274
Топ-менеджар падазраецца ў хабарніцтве.
Упраўленне Следчага камітэта ў горадзе Менску распачала крымінальную справу ў дачыненні да намесніка генеральнага дырэктара ў вытворча-тэхнічным забеспячэнні i камплектаванні ЗАТ "Менскі завод вінаградных він". Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, піша БелТА.
Следства выявіла, што намеснік гендырэктара МЗВВ, знаходзячыся ў сваім аўтамабілі ў Менску, атрымаў хабар у памеры $5 тыс. за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні і пралангацыі дамоваў транспартнай экспедыцыі і паставак сыравіны.
Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт.430 (атрыманне хабару) Крымінальнага Кодэкса Беларусі. Падазраваны заключаны пад варту. Следчыя таксама наклалі арышт на яго аўтамабіль. Расследаванне працягваецца.