Барыс Нямцоў: Крым - на парозе сацыяльнага бунту
49- 21.06.2014, 11:23
- 52,589
Уладзімір Пуцін зараз займаецца правалам турыстычнага сезона ў Крыме, які хутка прывядзе да сацыяльнага бунту.
Пра гэта заявіў адзін з лідараў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў, піша УНН.
«Пуціна зараз хвалюе Крым, дзе правальваецца курортны сезон. Раней там летам адпачывалі 6 мільёнаў чалавек, з якіх 4 мільёны - гэта былі ўкраінцы. Зараз пляжы пустыя, а вялікая колькасць крымцаў жыве за кошт турыстычнага бізнэсу. Таму ўвосень паўстане сітуацыя, калі крымцы ў Ялце пачнуць крычаць пра Пуціна, што ён самі ведаеце хто», - сказаў Нямцоў.
Паводле ягоных слоў, Крым на парозе сацыяльнага бунту, які хутка знішчыць рэйтынгі Уладзіміра Пуціна.
«І гэта не ў Кіеве пад амбасадай будуць крычаць, а ў Ялце. Калі Пуцін не вырашыць пытанне турызму Крыму, то ўвесь яго канец пачнецца з Крыму. Рэйтынг Пуціна памрэ ў Крыме», - дадаў ён.