Эксклюзіўнае інтэрв'ю Алеся Бяляцкага - хутка на charter97.org
1- 21.06.2014, 16:40
- 6,551
Праваабаронца, які выйшаў на волю, адказаў на пытанні нашага сайта.
Эксклюзіўнае інтэрв'ю Алеся Бяляцкага ў бліжэйшы час з'явіцца на сайце charter97.org.
Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" выйшаў на свабоду сёння раніцай. За кратамі ён правёў 1050 дзён - амаль тры гады. 24 лістапада 2011 года суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прысудзіў да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступалі на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці, а адкрыць рахункі ў Беларусі немагчыма.