Аўтар гола ў вароты Расеі на ЧС зарабляе $140 у месяц
5- 21.06.2014, 18:20
- 19,176
Нападнік зборнай Паўднёвай Карэі Лі Кьюн Хо з'яўляецца самым нізкааплочваемым футбалістам ЧС-2014.
У месяц ён зарабляе 141 тысячу вунь, што складае прыкладна 140 даляраў ЗША.
Справа ў тым, што Лі Кьюн Хо выступае за армейскі клуб Санчжу Санму, у якім гуляюць толькі паўднёвакарэйскія футбалісты, якія праходзяць вайсковую службу. І зарплата ў гэтым клубе для ўсіх аднолькавая, піша sovsport.ru.
Лі Кьюн Хо - адзіны гулец на чэмпіянаце свету, які прадстаўляе гэты паўднёвакарэйскі клуб.
Нагадаем, што ў матчы першага круга чэмпіянату свету зборная Расеі згуляла ўнічыю з Паўднёвай Карэяй - 1:1.