11 траўня 2024, Субота, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі зарабляюць кампаніі беларускіх алігархаў?

11

Беларускія бізнесоўцы рэдка выхваляюцца сваімі даходамі.

Хто з іх стаў мільянерам (даляравых, безумоўна), а хто падступаецца да першага мільярду, застаецца толькі здагадвацца.

Адзіная магчымасць зазірнуць у бухгалтэрыю іх кампаній - штоквартальныя і гадавыя справаздачы, якія публікуе Міністэрства фінансаў. Згодна з законам, такія дакументы абавязаны абвяшчаць адкрытыя акцыянерныя таварыствы, а таксама кампаніі, якія выстаўлялі на продаж свае аблігацыі, піша «Наша Нiва».

Сярод прыватнага бізнесу самай прыбытковай кампаніяй стаў «Еўрагандаль» (крамы «Еўраопт»).

Летась яна прынесла сваім гаспадарам, Сяргею Літвіну і Уладзіміру Васільку, $52 мільёны. Для параўнання, пазалетась мільянеры, якія кіруюць бізнесам з Літвы, куды даўно выехалі, зарабілі $36 мільёнаў.

А вось прыбытковасць панчохаў ад «Контэ Спа» зменшылася, прычым больш чым удвая. Кампанія гарадзенскага бізнесоўца Валянціна Бойкі атрымала $22 мільёны і істотна адстала ад «Еўраопта».

«Трайпл» - флагман разгалінаванай бізнес-імперыі, якой валодае Юрый Чыж, мільянер з чорнага спісу Еўразвяза. За мінулы год чысты прыбытак кампаніі, якая займаецца «вытворчасцю прадуктаў нафтаперагонкі», склаў $11 мільёнаў. Абароты «Трайпла» істотна знізіліся, аднак справаздача дэманструе, што бізнес ўсё яшчэ выгадны.

Анатоль Тарнаўскі - яшчэ адзін бізнесовец, які трапіў пад еўрапейскія санкцыі. Яго «Юнівест-М», былы нафтатрэйдар, зараз займаецца аптовым гандлем. Гэта прыносіць па $4 мільёны чыстага прыбытку другі год запар. Нагадаем, у кампаніі на кіруючай пасадзе працавала Ганна Лукашэнка, нявестка Лукашэнкі і жонка яго сына Дзмітрыя.

Берасцейскі бізнесовец Аляксандр Машэнскі спецыялізуецца на двух «харчовых» вытворчасцях. Яго рыбны «Санта-Брэмар» па абаротах абагнаў нават Беларускую чыгунку, але чысты прыбытак апынуўся даволі сціплым, усяго $860 тысяч. А вось на «Савушкавым прадукце» атрымалася зарабіць $15 мільёнаў. Ніводнага рубля з іх не было пералічана на дывідэнды акцыянерам.

З кампаній вядомых бізнесоўцаў варта ўспомніць вытворчасць бялізны «Серж» Сяргея Атрошчанкава (прыбытак - $190 тысяч), будаўнічую кампанію «Мірны шлях» тэнісіста Максіма Мірнага ($830 тысяч замест пазамінулага $80 тысяч), а таксама прадпрыемства «Спамаш». Гэта адзін з бізнесаў блізкага да Лукашэнкі мільянера Аляксандра Шакуціна. У мінулым годзе «Спамаш» прынёс яму чыстых страт на $770 тысяч.

Падобныя страты - $690 тысяч - пакуль што нясе і «Гольф-клуб», гучны праект, партнёрам якога з'яўляецца Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі.

Цэны на мяса касмічныя, а мясакамбінаты стратныя

Некалькі гадоў таму самымі стратнымі акцыянернымі таварыствамі краіны былі малочныя заводы. На іх праходзіла мадэрнізацыя, якая псавала фінансавыя справаздачы. Зараз у аўтсайдарах апынуліся мясакамбінаты з Барысава, Слуцка, Жлобіна, Оршы, Гомеля, Бабруйска, Калінкавічаў, Глыбокага, Слоніма, Віцебска, Мёраў - агульныя страты больш за $120 мільёнаў.

Топ-10 самых прыбытковых кампаній Беларусі за 2013

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках