1 траўня 2024, Серада, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перададуць украінскай арміі рацыі і бронекамізэлькі на $5 мільёнаў

6
ЗША перададуць украінскай арміі рацыі і бронекамізэлькі на $5 мільёнаў

Вашынгтон заявіў пра прадастаўленне чарговай дапамогі для арміі Украіны.

Злучаныя Штаты Амерыкі абвясцілі аб выдзяленні 5 мільёнаў даляраў на ваенна-тэхнічную дапамогу ўкраінскім вайскоўцам. Пра гэта паведаміў Савет нацыянальнай бяспекі ЗША на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

«Сёння мы абвясцілі аб выдзяленні 5 мільёнаў даляраў на бронекамізэлькі, прыборы начнога бачання і сродкі сувязі для Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раней памочнік міністра абароны ЗША Дэрэк Шоль паведаміў, што амерыканскі бок мае намер прадаставіць Украіне дапамогу на 18 мільёнаў даляраў для ўмацавання сферы бяспекі. Амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает заяўляў пра павелічэнне бюджэту амерыканскай дапамогі для падтрымкі абароннай сферы Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках