1 траўня 2024, Серада, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт нафты з РФ у Еўропу знізіўся

3
Экспарт нафты з РФ у Еўропу знізіўся

Еўрапейскія НПЗ вымушаныя скарачаць аб'ёмы вытворчасці з-за вялікіх выдаткаў і высокай канкурэнцыі.

Пра гэта паведамляе выданне Financial Times (пераклад - Инопресса).

"Згодна з адгрузачнымі звесткамі, якія адсочваліся Barclays, пастаўкі сырой нафты маркі "Урал" у Паўночна-Заходнюю Еўропу па Балтыйскім моры ўпалі ў чэрвені на 18,2% у параўнанні з сярэднімі паказчыкамі 2013 года, а экспарт у Міжземнаморскі рэгіён праз Чорнае мора - на 10,7%", - гаворыцца ў артыкуле.

Аналітыкі тлумачаць гэта слабым попытам еўрапейскіх нафтаперапрацоўшчыкаў, вымушаных скарачаць аб'ёмы вытворчасці. Справаздача Energy Aspects паказвае на спалучэнне двух фактараў: вяртання на рынак расейскіх НПЗ пасля тэхабслугоўвання, што прывяло да лішку дызельнага паліва і мазуту і падзення коштаў на іх, і высокага кошту нафты.

Акрамя таго, па меры нарастання нафтаперапрацоўчых магчымасцяў Кітая Расея стала пастаўляць больш нафты ў Азію. "Расейскія экспарцёры нафты імкнуліся дыверсіфікаваць пастаўкі ад вялых еўрапейскіх рынкаў і атрымліваць больш высокія даходы ў Азіі", - піша выданне.

У выніку ў чэрвені гэтага года пастаўкі расейскай нафты ў Азію па трубаправодзе "Усходняя Сібір - Ціхі акіян" вырастуць у параўнанні з сярэднім узроўнем 2013 года на 7,5%. Паколькі ў Расеі чакаецца толькі нязначны прырост вытворчасці нафты - 10,97 млн барэляў у дзень ў 2014 годзе ў параўнанні з 10,88 млн у 2013-м, - павелічэнне паставак на ўсходнія рынкі прывядзе да зніжэння экспарту на астатніх кірунках, паведамляецца ў публікацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках