2 траўня 2024, Чацвер, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выставе ў Менску прэзэнтавалі беларускі снегабалотаход

61

Машына прызначаная для язды па бездаражы.

Снегабалотаход ВМЕ-1915 распрацоўкі і вырабу беларуска-нямецкага СП ЗАТ «МАЗ-МАН» упершыню публічна прэзэнтаваны 4 чэрвеня на 24-й міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2014», якая праходзіць у Менскім раёне на тэрыторыі ААТ «Гастэлаўскае». Як паведаміў БелаПАН спецыяліст у продажах прадпрыемства Антон Жаўрыд, гэта машына шматмэтавага прызначэння, прызначаная для язды па бездаражы, здольная пераадольваць водныя перашкоды.

Кодаб снегабалотахода зроблены са шклапластыка, злучанага з металічным корпусам. У якасці опцыі існуе магчымасць усталявання вяслярнага прапелера.

Рухавік усюдыхода прапануецца ў дзвюх камплектацыях - бензінавы («Ніва») і дызельны («Фіят»).

Машына абсталяваная шынамі нізкага ціску, і ў залежнасці ад грунту, па якім яна перасоўваецца, проста падчас руху можна абраць і падпампаваць да патрэбнага ціску. Патрэбная сістэмная інфармацыя адлюстроўваецца на ВК-дысплеі ў кабіне.

Новая распрацоўка прызначана для перавозак, дастаўкі людзей і абсталявання, выканання рамонтна-аднаўленчых, аварыйна-выратавальных і патрульных работ у цяжкапраходнай мясцовасці, у тым ліку па снегавым цаліку, пяску, балоце, вадзе.

«Машына распрацоўвалася некалькі гадоў, у яе было тры прататыпы, - сказаў Жаўрыд. - Выстаўлены асобнік - першую партыю складаюць восем аўтамабіляў - прайшоў сэртыфікацыю і гатовы да продажу».

Прыблізны кошт снегабалотахода - 48 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках