18 траўня 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка павіншаваў Асада з новым тэрмінам

22
Лукашэнка павіншаваў Асада з новым тэрмінам

Дыктатар заявіў аб неабходнасці ўмацавання адносін з сірыйскім рэжымам.

Пра гэта гаворыцца ў віншаванні, адпраўленым Башару Асаду ад імя Лукашэнкі.

"Упэўнены, што пад Вашым кіраўніцтвам Сірыя будзе і ў далейшым паспяхова змагацца з тэрарызмам і знешнім умяшаннем ў свае ўнутраныя справы", - гаворыцца ў віншаванні. Лукашэнка выказаў перакананне ў паспяховым выхадзе Сірыі з крызісу і зацікаўленасць у далейшым развіцці і ўмацаванні двухбаковых адносін ва ўсіх сферах.

Выбары прэзідэнта Сірыі прайшлі 3 чэрвеня. Ужо на наступны дзень былі абвешчаныя канчатковыя вынікі галасавання, згодна з якімі дзеючы кіраўнік Башар Асад атрымаў перамогу з вялікай перавагай і будзе ўзначальваць краіну сем бліжэйшых гадоў.

Адзначым, што на большай частцы Сірыі ідзе вайна паміж паўстанцамі і сіламі, якія падтрымліваюць Башара Асада. Правядзенне выбараў на гэтай тэрыторыі не было магчыма. Краіны Захаду і апазіцыя раней заявілі, што галасаванне ва ўмовах ваеннага канфлікту немагчымае. Супраціўнікі дыктатара байкатавалі «выбары».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках