Дыпломы крымскіх ВНУ не будуць прызнавацца ў Еўропе
32- 12.07.2014, 10:30
- 16,520
Прызнаваць іх будуць толькі ў самым Крыме і ў Расеі.
Дыпломы выпускнікоў крымскіх універсітэтаў не будуць прызнавацца ў Еўропе. Пра гэта падчас брыфінгу сказала першая намесніца міністра адукацыі Іна Саўсун, паведамляе Укрінформ.
«Я кантактавала з еўрапейскімі і іншымі замежнымі калегамі, каб зразумець, якая іх пазіцыя паводле статусу крымскіх універсітэтаў. Падтрымліваючы пазіцыю ўкраінскага ўрада, яны не прызнаюць цяпер афіцыйны статус крымскіх універсітэтаў», - сказала Саўсун.
З яе слоў, дыпломы, якія абітурыенты будуць атрымліваць у крымскіх універсітэтах у наступныя гады, будуць прызнавацца ў межах Крыму і Расеі, але еўрапейцы і амерыканцы не гатовыя прызнаваць дыпломы, атрыманыя ў анэксаваных універсітэтах.
«На жаль, студэнты істотна страцяць у плане міжнароднай мабільнасці праз тое, што гэтыя дыпломы фактычна губляюць міжнароднае прызнанне на сёння», - адзначыла Саўсун.