Сёння адбудзецца інаўгурацыя прэзідэнта Літвы
4- 12.07.2014, 11:01
- 5,019
У Вільні ў суботу адбудзецца ўступленне на пасаду пераабранай на другі тэрмін прэзідэнта Далі Грыбаўскайтэ.
Цырымонія інаўгурацыі пачнецца аб 11 гадзіне ўрачыстым пасяджэннем у гістарычнай Зале 11 сакавіка ў Сейме. Тут адбудзецца цырымонія прысягі прэзідэнта, Грыбаўскайтэ выступіць з інаўгурацыйнай прамовай.
Пасля прысягі кіраўніца дзяржавы будзе прысутнічаць на ўрачыстым набажэнстве ў Кафедральным саборы Вільні, паведамляе ru.Delfi.lt.
Пасля набажэнства на Кафедральным пляцы прэзідэнт прыме віншаванні сцягоў гарадоў Літвы. Пасля, далучыўшыся да гасцей свята, возьме ўдзел у шэсці ў кірунку плошчы Сімано Дауканто.
У Прэзідэнцкім палацы прэм'ер Альгірдас Буткявічус складзе паўнамоцтвы свайго ўрада. Увечары на плошчы Сімана Даўканта адбудзецца бясплатны святочны канцэрт.
Грыбаўскайтэ ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў 25 траўня набрала 57,9% галасоў выбаршчыкаў.