2 траўня 2024, Чацвер, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аператар расейскага «Першага канала» памёр ад сардэчнага прыступу, а не ад кулі?

26
Аператар расейскага «Першага канала» памёр ад сардэчнага прыступу, а не ад кулі?

Аператар расейскага тэлеканала Анатоль Клян не быў забіты, на ім не было ніводнай кроплі крыві.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала «112 Украіна» сказаў журналіст Раман Рэведжук, які знаходзіўся ў «ДНР», паведамляе Цензор.нет.

З ягоных слоў, гэта была правакацыя з боку «ДНР», баевікі «падставілі журналістаў пад кулі».

«Намеснік Пушыліна «Гюрза» справакаваў гэтую сітуацыю», - сказаў ён. З ягоных слоў, з вайсковай часткі не стралялі ў аўтобус, стралялі з іншага боку. «Думаю, што гэта была дыверсійная група «ДНР», каб прадэманстраваць, што з украінскай вайсковай часткі страляюць у маці і журналістаў», - сказаў журналіст.

З ягоных слоў, у аўтобусе, які нібыта абстралялі сілавікі, не было маці, чые дзеці былі ў гэтай вайсковай частцы, гэта былі жанчыны, якія знаходзяцца пастаянна ў абласной адміністрацыі. «Калі мы дабіраліся да вайсковай часткі, я размаўляў з журналістам гэтага аператара. І пасля таго Клян выпіў таблеткі. Калі я спытаў у яго, ці ёсць нейкія праблемы, ён мне сказаў, што ў яго вельмі шмат праблем, і ёсць праблемы з сэрцам», - сказаў ён.

Паводле пераканання журналіста, гэта было спланавана і аператар памёр ад сардэчнага прыступу. «Нават калі выводзілі яго з аўтобуса, ён ішоў сваімі нагамі. А калі б ён быў паранены, велізарная рака крыві была б», - сказаў ён.

Аператар «Першага канала» расейскага тэлебачання Анатоль Клян загінуў у ноч на 30 чэрвеня каля Данецка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках