2 траўня 2024, Чацвер, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Дзядок у турме вучыць арабскую мову

6
Палітвязень Дзядок у турме вучыць арабскую мову

Палітвязню засталося сядзець у турме 8 месяцаў.

Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» жонка Мікалая Дзядка.

Яна таксама распавяла, што палітвязень зноў перанёс аперацыю па выдаленні пазногця. «Зноў яму вырвалі пазногаць - той самы, які вырывалі ўжо двойчы, але ён зноў як адрастае, то ўзнікае запаленне. Цяпер спадзяецца, што раз яму 8 месяцаў сядзець засталося, то гэта ўжо ў апошні раз. Бо амаль кожны год даводзіцца рабіць гэтую аперацыю. Што яшчэ? Просіць выслаць яму новы англа-расейскі слоўнік, бо ягоны занадта маленькі. Яшчэ ён там арабскую мову вывучае, пасылала яму падручнік. Кажа, што вывучыў 200 слоў, але не ведае, ці правільна прамаўляе. Просіць даведацца, колькі будуць каштаваць курсы, зможа хадзіць. Карацей, ужо прыглядаецца да жыцця на волі», - распавяла яна.

Актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка трымаюць у крытай магілёўскай турме як злоснага парушальніка рэжыму. Палітвязень не прызнае сваёй віны ў пашкоджанні афіцыйных будынкаў, за што яго асудзілі на 4,5 гады зняволення.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках