Фанаты «Шахцёра» байкатуюць матчы праз міліцыю
4- 12.07.2014, 20:14
- 12,428
На матчы з «Нёманам» прысутнічала ўсяго 680 гледачоў.
У матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі салігорскі «Шахцёр» падолеў гарадзенскі клуб з лікам 1:0. Рэдкую публіку весялілі толькі плашч-палаткі міліцыі - ахоўнікі правапарадку выглядалі ў іх, як Бэтмэны. Праўда, ахоўваць на трыбунах асабліва не было каго, піша «Прессбол».
Пратакольная лічба 680 гледачоў - гэта нейкая ганьба. Асабліва супраць барысаўскіх 6700. Фан-сектар «Шахцёра», незадаволены дзеяннямі міліцыі, усё гэтак жа страйкуе і падтрымлівае каманду толькі на выездах.