20 траўня 2024, панядзелак, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенцы пра патоп: Ніколі такога не бачылі

6

Ноччу горад перажыў сапраўдную прыродную катастрофу.

Дождж у абласным цэнтры ліў амаль суткі. Як кажуць гарадзенцы, гэта быў за апошнія гады, напэўна, самы моцны пролівень, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Невялікі дождж пачаўся яшчэ раніцай у суботу. А вось ноччу ў нядзелю стыхія дасягнула свайго апагею. Ліло, літаральна, як з вядра. Вельмі хутка з патокам вады перастала спраўляцца гарадская каналізацыя і аўтамабілі проста «паплылі».

- На Савецкай людзі распрануліся і ходзяць па калена ў вадзе, - пісалі на гарадзенскіх форумах карыстальнікі.

- На 17 верасня наогул змыла асфальт і тратуар ў раку, што за Трастбанкам, каля прыпынку 10 аўтобуса, - удакладнялі жыхары абласнога цэнтра.

- Гародня затопленая. Ніколі такога не бачыла! Наша аўто сышло па капот у ваду!! Дабіраліся па пешаходным пераходзе! - скардзіліся кіроўцы.

- Румлёва было перакрытае, на «Алмі» акварыум, праз Карону не праехаць, Лімажа і Белыя Росы паплылі, Пушкіна, Астроўскага, Дзяржынскага - сусветны патоп, нават Дубко сплыло каля новага супермаркета, толькі там атрымалася аб'ехаць па тратуары, - успамінаюць гарадзенцы.

Самай актуальнай праблемай для гарадзенцаў стала страта аўтамабільных нумароў. Як кажуць аўтааматары, іх проста змывала вадой.

Дождж скончыўся толькі ў чатыры раніцы.

Зрэшты, да гэтага часу ў Гародні на некаторых вуліцах стаяць вялізныя лужыны, вада не сыходзіць, а аўтааматары папярэджваюць аб тым, што па дарогах горада ездзіць яшчэ небяспечна.

- У выніку моцных проліўняў, якія прайшлі, зарэгістраванае выпадзенне паловы сярэднемесячнай нормы ападкаў. У выніку чаго былі падтопленыя тэрыторыі 38 прыватных дамоў, - распавялі ў прэс-службе Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС. - Пашкоджаны ўчастак дарожнага пакрыцця (каля 10 метраў) па вул. 17 верасня. А таксама прыпыненая праца двух цэхаў аміяк-4 і карбамід-4 на ААТ «Гародня Азот». Пацярпелых няма. Праводзяцца работы ў адпампоўцы вады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках