5 траўня 2024, Нядзеля, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менскім раёне сталі выкрадаць «Жыгулі» і паліць іх у лесе

6
У Менскім раёне сталі выкрадаць «Жыгулі» і паліць іх у лесе

У Менскім раёне 15 ліпеня былі распачатыя дзве крымінальныя справы паводле крадзяжоў легкавікоў ВАЗ, якія былі знойдзеныя ў лясах згарэлымі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Менаблвыканкама.

Так, у міліцыю звярнулася жыхарка аграгарадка Міханавічы, у якой знік аўтамабіль "ВАЗ-2105" (1982 года выпуску, ацэньваецца ў Br5,7 млн). Неўзабаве легкавік знайшлі ў згарэлым стане ў лясным масіве паблізу вёскі Каханоўшчына Менскага раёна. Было ўстаноўлена, што злачынства ўчыніў жыхар аграгарадка Сеніца 1997 нараджэння. Ён затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.205 (крадзеж).

У той жа дзень у міліцыю звярнуўся і жыхар Сеніца, які таксама паведаміў, што хтосьці выкраў ягоны "ВАЗ-2107" (1987 года выпуску, коштам Br10,1 млн). Гэты аўтамабіль таксама быў знойдзены згарэлым у лясным масіве паблізу вёскі Каханоўшчына. Паводле звестак праваахоўнікаў злачынства ўчыніў мясцовы жыхар 1998 года нараджэння, які таксама затрыманы і змешчаны ў ізалятар. Справа распачатая паводле таго ж артыкула.

Праваахоўнікі пакуль не паведамляюць, ці звязаныя гэтыя факты паміж сабой.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках