Брытанская пара зладзіла вяселле ў стылі «Гары Потэра»
2- 16.07.2014, 12:36
- 15,650
Брытанская пара зладзіла вяселле ў стылі казак пра Гары Потэра.
Аб гэтым піша The Daily Mirror.
У прыватнасці, 25-гадовая Зоі і 26-гадовы Алекс Пітас ператварылі гатэль, размешчаны недалёка ад горада Шрусбэры, у Вялікую залу школы чараўнікоў Хогвартс, паведамляе gazeta.ru.
Жаніх і нявеста таксама вырабілі сто чароўных палачак і ўпрыгожылі сталы вазамі з «лятальныміі» ключамі і залацістымі шарыкамі «снітчамі». Акрамя таго, на цырымоніі можна было ўбачыць розныя «зеллі» і торт у выглядзе «размеркавальнага капелюша».
Сталы ў вясельнай зале атрымалі назвы ў гонар факультэтаў Хогвартса (Грыфіндор, Слізэрын, Когтевран і Пуфендуй), а вясельную фатаграфію маладыя ўпрыгожылі неонавымі слядамі ад чароўных палачак.
«На шчасце, Валан-дэ-Морт застаўся дома», - падсумоўвае газета.