5 траўня 2024, Нядзеля, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злата Агневіч адмовілася быць тварам акупаванага Крыму

13
Злата Агневіч адмовілася быць тварам акупаванага Крыму

Удзельніца "Еўравізіі-2013" Злата Агневіч адмовілася рэкламаваць турыстычны сезон у анэксаваным Крыме.

Фіналістка "Еўравізіі-2013", спявачка Злата Агневіч павінна была стаць тварам новага турыстычнага сезона ў Крыме. Аднак як толькі паўвыспа была анэксаваная Расеяй, артыстка змяніла свае намеры. У Златы, якая ўсё сваё дзяцінства і юнацтва правяла ў Крыме, у Судаку жывуць мама і тата. Апошні раз у госці да бацькоў Агневіч прыязджала ў лютым гэтага года. Тады мэнэджмэнт артысткі і ўрад Крыму падпісвалі пагадненне аб працягу дамовы супрацоўніцтва: Злата павінна была стаць тварам рэкламнай кампаніі турыстычнага сезона 2014 года, паведамляе ТСН.

"Супрацоўніцтва Златы Агневіч з уладай АР Крым абарвалася ў пачатку сакавіка. Дамова захоўваецца як памяць аб важнай місіі, якую даверылі Злаце, але якая не можа быць адноўленая з прычыны сітуацыі, якая склалася ў Крыме. Упэўнены, Крым заўсёды будзе ў сэрцы Златы як месца, дзе яна вырасла. Аднак ёсць яшчэ і грамадзянская пазіцыя: Злата была і будзе грамадзянкай Украіны", - пракаментаваў прадусар і аўтар песень спявачкі Міхаіл Някрасаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках