5 траўня 2024, Нядзеля, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для камедыі Андрэя Курэйчыка сабралі зорны акторскі склад

Для камедыі Андрэя Курэйчыка сабралі зорны акторскі склад

У Санкт-Пецярбургу пачаліся здымкі новай рамантычнай камедыі «Гараскоп на поспех» паводле сцэнара беларускага драматурга.

«Пасля вельмі цяжкага, драматычнага беларускага праекта «Вышэй за неба» мне зноў захацелася вярнуцца да жанру камедыі – распавёў «Беларускім навінам» Андрэй Курэйчык. - «Гараскоп на поспех» - гэта гісторыя пра тое, як небяспечна жартаваць з лёсам, але пры гэтым як важна ў яго верыць. Хоць гэта і яскравая камедыя, але ў ёй шмат кахання, рамантыкі і чалавечнасці. Гэта гісторыя цяжкага выбару для кожнага персанажа.

Пастаноўшчыкам стужкі выступіў малады армянскі рэжысёр Арман Геваргян («Снайпер 3», «Нерэальнае каханне»), аператарам - Дзмітрый Яшонкаў («Бой з ценем», «Хуткі цягнік «Масква-Расея», «Нірвана»).

Для «Гараскопа поспеху» дабралі зорны акторскі склад - Святлана Ходчанкава<>/b/, адным з апошніх фільмаў якой стаў чарговы працяг «Людзей Ікс», Дзмітрый Нагіеў, Гоша Куцэнка, рэзідэнт Comedy Club Цімур Батрутдзінаў, Анна Ачапоўская, якая сыграла галоўную ролю ў папулярным серыяле «Адліга», а таксама Віталій Хаеў, Юрый Рост ды шмат іншых.

Здымкі пачаліся са сцэны, у якой граў Дзмітрый Нагіеў. У ягонай кар'еры гэта, напэўна, самая незвычайная роля - у «Гараскопе на поспех» яму давядзецца сыграць карліка. З'яўленне артыста ў зялёным «хромакейным» гарнітуры, патрэбным для кампутарнай графікі, выклікала фурор сярод пецярбуржцаў і турыстаў.

«Я рады, што ў гэтай стужцы задзейнічаныя акторы, якія ўжо ў мяне здымаліся - найперш мой даўні таварыш яшчэ з «Любовь-Морковь» Гоша Куцэнка. Ды і Святлана Ходчанкава бліскуча сыграла ў рымейку «Службовага рамана», які я калісьці пісаў - паведаміў Андрэй Курэйчык. - З пункту гледжання жанру камедыі акторскі склад проста бліскучы.

«Для мяне гэтая гісторыя пра тое, што каханне дае надзею. Нават калі ты просты хлопец, а яна - недасягальная шыкоўная дзяўчына. Грошы нічога не вызначаюць, калі кахаеш. Трэба верыць у сябе, і ў цябе ўсё атрымаецца», - распавёў рэжысёр стужкі Арман Геваргян.

А пакуль у Санкт-Пецярбургу ідуць натурныя здымкі, у Маскве для фільма будуецца дзве тысячы квадратных мэтраў павільёнаў: канторы, кватэры і нават велізарная яхта. Кінагрупа пераедзе туды ўжо ў сярэдзіне ліпеня. Здымкі «Гараскопа на поспех» скончацца ў жніўні.

Усю працу над праектам плануецца закончыць пад канец года. А глядач убачыць камедыю «Гараскоп на поспех» ужо ўвесну 2015 года. Рэліз праекта адбудзецца ва ўсіх краінах СНД на больш як тысячы кінаэкранаў.

«Людзі хочуць ведаць, што ёсць формула поспеху. Яны вераць у лёс, у поспех і ў тое, што іх можна прадказаць. Мільёны нашых суграмадзян спрабуюць вылічыць сваю ўласную формулу поспеху. У тым ліку праз гараскопы. Гэта цікавая тэма, якая дае масу падстаў для камедыйных сітуацый - падзяліўся прадусар фільма Сяргей Тарчылін. - Мы разлічваем, што карціна выйдзе 8 сакавіка 2015 года».

Бюджэт стужкі складзе больш за 3 млн даляраў.

Яшчэ адна стужка паводле сцэнара Андрэя Курэйчыка, якая павінна выйсці на экраны налета - гэта рымейк класічнай савецкай камедыі Леаніда Гайдая «Іван Васільевіч мяняе прафэсію».

Не мудрагелячы, аўтары назвалі новы фільм «Васіліна Іванаўна мяняе прафэсію». Адпаведна, галоўнымі героямі фільма, што замяняліся эпохамі, стануць дзяўчаты - сучасная гламурная маскоўка і сярэднявечная князёўна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках