1248 абітурыентаў залічана ў БДУ
- 18.07.2014, 9:15
- 5,026
На дзённую бюджэтную форму навучання ў БДУ на натуральна-навуковыя спецыяльнасці залічана 1248 абітурыентаў.
Гэта складае 60% ад агульнага плана прыёму, паведамілі ў прэс-службе ВНУ, піша «Інтэрфакс».
Самыя высокія прахадныя балы былі ў гэтым годзе на наступныя спецыяльнасці:
- актуарная матэматыка - 370 (у 2013 годзе - 366)
- геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў - 351 (329)
- прыкладная інфарматыка (накірунак - праграмнае забеспячэнне камп'ютэрных сістэм) - 350 (355)
- хімія лекавых злучэнняў - 334 (336)
- інфарматыка - 334 (358)
- кампутарная бяспека (накірунак - матэматычныя метады і праграмныя сістэмы) - 321 (352)
- кампутарная бяспека (накірунак – радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя метады) - 320 (302)
- эканамічная кібернетыка - 320 (343)
- хімія (фармацэўтычная дзейнасць) -316 (316)
- хімія высокіх энэргій - 314 (310)
- Матэматыка ды інфармацыйныя тэхналогіі - 311 (317)
- біяхімія - 306 (304)
- фундаментальная хімія - (304)
У БДУ залічаныя два лаўрэаты спецыяльнага фонду Лукашэнкі і 83 пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд. Акрамя таго, павялічылася колькасць абітурыентаў з сумарным балам сертыфікатаў з ЦТ вышэй за 300 – такой моладзі ў гэтым годзе было 507 чалавек, што складае 45% ад залічаных.
У БДУ таксама адзначылі новую тэндэнцыю прыёмнай кампаніі 2014: папулярнасць натуральна-навуковых спецыяльнасцяў узрасла сярод дзяўчат - прадстаўніцы прыгожага полу занялі 45% выдзеленых бюджэтных месцаў.