Калінін: Другая МКАД стане платнай
15- 18.07.2014, 10:47
- 11,808
На будаўніцтва другой Менскай колавай аўтадарогі патрабуецца блізу 5,3 трлн беларускіх рублёў.
Усю дарогу плануюць дабудаваць да 2018 года і з часам яе хочуць зрабіць платнай.
Як распавёў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін, час уводу аплаты будзе залежаць ад колькасці аўтамабіляў, якія праязджаюць па дарозе, паведамляе БелТА.
Плануецца пабудаваць 40 км дарогі ў 2016 годзе і цалкам закончыць будаўніцтва у 2018-м. На новай кальцавой плануецца пабудаваць буйныя транспартныя развязкі, лагістычныя цэнтры, прыпыначныя пункты, аб'екты прыдарожнага сэрвісу. Так чыноўнікі хочуць падвысіць прывабнасць аб'язной дарогі для транзітных перавознікаў.