У выходныя ў Беларусі паветра прагрэецца да плюс 30°C
- 18.07.2014, 11:00
- 5,178
19-20 ліпеня захаваецца цёплае надвор'е.
Пра гэта паведамляе pogoda.by.
Тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам цёплай няўстойлівай паветранай масы, 20 ліпеня на надвор'е ва ўсходняй частцы краіны будзе ўплываць атмасферны фронт.
У суботу ўначы пераважна без ападкаў, днём месцамі на паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўночны слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы плюс 12-19°C, днём плюс 23-28°C, на поўдні месцамі да плюс 30°C.
У нядзелю пераважна на ўсходняй палове чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі моцныя дажджы, навальніцы, удзень магчымы град. Вецер паўночна-ўсходні слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы плюс 12-19°C, удзень плюс 22-28°C, на поўдні месцамі да плюс 30°C.