Сяргей Бароўскі: «Маглі забіць больш, але галоўнае - перамаглі»
- 18.07.2014, 12:24
- 3,783
Галоўны трэнер «Шахцёра» Сяргей Бароўскі адзначыў, што нягледзячы на гасцявую перамогу над «Дэры Сіці» (1:0), у супрацьстаянні яшчэ нічога не вызначана.
Пра гэта ён заявіў by.tribuna.com.
«Няпроста было гуляць: вельмі нязвыклы гэты схіл на полі. Плюс адскок мяча - недзе жорсткі, дзесьці мяккі. Больш упэўнена футбалісты адчулі сябе на гэтым газоне толькі перад самім матчам.
У моманце гола плён прынёс індывідуальны прэсінг - Януш скарыстаўся памылкай абаронцы. А так першы матч заўсёды цяжкі. Хваляванне адбівалася, адсотак памылак быў вельмі высокі. Маглі забіць больш, але галоўнае - перамаглі. Вынік дасягнуты, але цешыць сябе не трэба. Усё вызначыцца ў двух матчах. І расслабляцца нельга - на выездзе гэтая каманда таксама любіць атакаваць, выкарыстоўваючы чужыя памылкі», - сказаў Бароўскі.