Лаўроў: Расея можа нанесці па Украіне лакальныя ўдары
87- 18.07.2014, 14:26
- 57,179
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў дапусціў магчымасць нанясення па Украіне лакальных удараў.
Пра гэта Сяргей Лаўроў сказаў у эфіры тэлеканала «Расія-24», паведамляе slon.ru.
«Мы ўжо папярэдзілі, што калі гэта будзе прадаўжацца, то мы прымем патрэбныя мзахады. Як мінімум, калі будзе зразумела, што гэта наўмысна зроблена, я перакананы, што нам трэба такі пункт зднішчыць аднаразовым чынам», - заявіў Лаўроў.
Міністр таксама падкрэсліў, што Масква пакуль разглядае сітуацыю з нібыта абстрэламі сваёй тэрыторыі з боку Украіны як вынік непрафесійнасці ці проста выпадковасць. «Паводле нашых ацэнак, усё ж такі гэта вынік альбо не вельмі прафесійнай працы тых, хто на гэтых устаноўках служыць, альбо проста выпадковасць, якая таксама адбываецца на вайне», - сказаў Лаўроў.