Тэрарысты хаваюць абломкі збітага «Боінга»
33- 19.07.2014, 13:01
- 28,176
Баевікі прыступілі да вывазу абломкаў збітага пасажырскага самалёта ў невядомым накірунку.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» дарадца старшыні Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Канстанцін Батозскі.
«Раніцай баевікі падагналі да месца падзення малайзійскага лайнера цяжкія краны і грузавікі і прыступілі да эвакуацыі абломкаў самалёта ў невядомым кірунку», - напісаў ён.
Батозскі таксама пацвердзіў, што тэрарысты перавезлі 37 целаў загінулых у Данецкае абласное бюро судова-медыцынскай экспертызы (праспект Ільіча, 14, тэрыторыя лякарні Калініна). «Лекары працуюць пад кантролем узброеных людзей у масках, ачапілі будынак», - дадаў ён.
Нагадаем, сёння прэс-служба Кабінета міністраў Украіны паведаміла, што тэрарысты пры падтрымцы Расеі спрабуюць знішчыць доказы міжнароднага злачынства.