2 траўня 2024, Чацвер, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія і Нідэрланды патрабуюць ад ЕЗ перагляду стасункаў з Расеяй

38
Вялікая Брытанія і Нідэрланды патрабуюць ад ЕЗ перагляду стасункаў з Расеяй

Еўрапейскі Звяз павінен зрабіць больш жорсткай сваю пазіцыю.

Такое меркаванне выказалі прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран і яго нідэрландскі калега Марк Рутэ падчас тэлефоннай размовы ў суботу, 19 ліпеня, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters.

Раней міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Філіп Хаманд заявіў, што яго краіна мае звесткі аб тым, што да катастрофы самалёта на ўсходзе Украіны з вялікай доляй верагоднасці маюць дачыненне прарасейскія сепаратысты, піша «Карэспандэнт».

Лондан абвінавачвае Маскву ў тым, што яна не аказвае дастатковага ўплыву на сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, з тым каб яны забяспечылі міжнародным экспэртам доступ да месца катастрофы самалёта «Малайзійскіх авіяліній», паведамляе AFP.

У гутарках па тэлефоне, якія Кэмеран правёў не толькі з Рутэ, але і з прэм'ер-міністрам Аўстраліі Тоні Эбатам, усе тры палітыкі аднадушна выказаліся з нагоды таго, што Уладзімір Пуцін «павінен актыўна ўзаемадзейнічаць з міжнароднай супольнасцю і выкарыстоўваць свой уплыў на сепаратыстаў», заявіла афіцыйная прадстаўніца брытанскага ўрада.

Яна таксама падкрэсліла, што Вялікая Брытанія і Аўстралія маюць намер сумесна дамагацца ад Рады бяспекі ААН забеспячэння магчымасці для хуткага і бесперашкоднага доступу да месца катастрофы самалёта і расследавання прычын авіякатастрофы.

«Боінг-777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рабіў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур, разбіўся ў чацвер вечарам у Данецкай вобласці. Усе 298 чалавек загінулі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках