2 траўня 2024, Чацвер, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На месцы падзення «Боінга» знойдзена 196 целаў

6
На месцы падзення «Боінга» знойдзена 196 целаў

На месцы падзення малайзійскага «Боінга» знойдзена 196 целаў загінулых.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Украіны.

Раней паведамлялася пра 192 загінулыя, чые целы былі знойдзены ў раёне катастрофы.

Пошук вядзецца на плошчы 34 квадратных кіламетраў у раёне населеных пунктаў Маскоўскае, Рассыпное, Грабава, Струкава і Грабаўскага вадасховішча. Знойдзеныя целы прадстаўнікі сепаратыстаў вязуць у моргі бліжэйшых гарадоў.

Нагадаем, 17 ліпеня ў Данецкай вобласці адбылася катастрофа пасажырскага самалёта авіякампаніі Malaysia Airlines «Боінг-777». Паводле звестак авіякампаніі, на борце самалёта знаходзілася 298 чалавек: 15 чальцоў экіпажа і 283 пасажыры.

МУС Украіны заявіла, што пасажырскі самалёт быў збіты тэрарыстамі з зенітна-ракетнага комплексу «Бук». Такую зброю баевікі Данбаса маглі атрымаць з Расеі.

Выведка ЗША прыйшла да высновы, што «Боінг» знішчылі прарасейскія сепаратысты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках