2 траўня 2024, Чацвер, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнікі АБСЕ: На месцы падзення «Боінга» няма часткі самалёта

15
Прадстаўнікі АБСЕ: На месцы падзення «Боінга» няма часткі самалёта

На месцы падзення малайзійскага авіялайнера ў Данбасе няма часткі самалёта.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар місіі АБСЭ ва Украіне Майкл Бацюрка падчас брыфінгу, паведамляе УНП.

«Мы бачым, што на месцы падзення няма часткі самалёта. Мы дакументуем гэта», - заявіў Бацюрка.

Таксама на брыфінгу ён адзначыў, што назіральнікі бачылі на месцы катастрофы тры рэфрыжэратары. «Мы не ведаем, якая там колькасць целаў. На месцы падзення яшчэ застаюцца некаторыя. Іх збіраюць выратавальнікі», - дадаў Бацюрка.

Нагадаем, 18 ліпеня спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ прыбыла на месца катастрофы з мэтай правядзення маніторынгу, аднак у іх вельмі абмежаванае поле працы. Прадстаўнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі», пад кантролем якіх знаходзіцца месца катастрофы, дапусцілі місію толькі да некаторых месцаў, дзе знаходзяцца абломкі самалёта.

19 ліпеня ў Кіеў для вывучэння сітуацыі вакол авіякатастрофы Боінга-777 прыбылі 132 экспэрты і спецыялісты з Малайзіі.

Лайнер Боінг-777 малайзійскіх авіяліній 17 ліпеня ўпаў у Данецкай вобласці. На борце лайнера знаходзіліся 298 чалавек, у тым ліку 15 чальцоў экіпажа. Усе яны загінулі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках