2 траўня 2024, Чацвер, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін ляціць у Кіеў?

111

Прэзідэнт Расеі, магчыма, вылецеў ва Украіну для сустрэчы з Пятром Парашэнкам.

Пра візіт паведаміў уладальнік расейскага тэлеканала «Дождж» Аляксандр Вінакураў на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

Паводле ягоных звестак, Уладзімір Пуцін і Пётр Парашэнка пагутараць пра варыянты мірнага вырашэння канфлікту на Данбасе.

Разам з тым ніякай інфармацыі пра візіт у Кіеў на расейскіх інфармагенцтвах няма, прэс-служба Крамля пра візіт таксама не паведамляе. У прэс-службе прэзідэнта Украіны каментар адносна магчымай сустрэчы Парашэнкі з Пуціным таксама атрымаць не ўдалося, піша УНП.

Міністэрству замежных спраў Украіны нічога невядома аб магчымым прыездзе прэзідэнта Расеі.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках