3 траўня 2024, Пятніца, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр галандскага горада заклікаў «выкінуць» з краіны дачку Пуціна

58
Мэр галандскага горада заклікаў «выкінуць» з краіны дачку Пуціна

Мэр горада Хільверсум Петэр Броертэс заклікаў «выкінуць» дачку прэзідэнта Расеі з краіны.

Такую заяву нідэрландскі чыноўнік зрабіў падчас інтэрв'ю радыёстанцыі, каментуючы падзенне на Усходзе Украіны авіялайнера «Боінг-777», які быў збіты прарасейскімі тэрарыстамі, паведамляе Эспрэса ТВ са спасылкай на The Guardian.

Пасля Петэр Броертэс на сваёй старонцы ў Twitter папрасіў прабачэння за рэзкія словы і дадаў, што было «неразумна» рабіць такія заклікі ў дачыненні да дачкі Пуціна. Ён патлумачыў свае словы адчуваннем «бездапаможнасці» і моцных эмоцый праз загінулых нідэрландцаў на борце «Боінг-777».

У той жа час украінцы ў Нідэрландах арганізоўваюць мірную акцыю пратэсту насупраць дома, у якім жыве дачка Пуціна.

Нагадаем, 17 ліпеня ў раёне Тарэза Данецкай вобласці быў збіты пасажырскі самалёт «Malaysia Airlines», які ляцеў з Амстэрдама ў напрамку Куала-Лумпура. На борце самалёта «Боінг-777» было 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажа. Сярод пасажыраў было 80 дзяцей. Амерыканская выведка пацвердзіла, што малазійскі «Боінг-777», які разбіўся пад Данецкам, быў збіты ракетай класа «зямля-паветра».

У ноч на 22 ліпеня сепаратысты з так званай «Данецкай народнай рэспублікі» перадалі малазійскім экспэртам «чорныя скрыні». Перадача бартавых самапісцаў, якая некалькі разоў адкладалася без тлумачэння прычын, адбылася пасля паўночы ў прысутнасці журналістаў.

Фота: hilversum.d66.nl

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках