4 траўня 2024, Субота, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачынае «яблычную» вайну з Польшчай

18
Расея пачынае «яблычную» вайну з Польшчай

Рассельгаснагляд вярнуў 300-тонную партыю польскіх яблыкаў.

Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду не ўпусціла ў Расіею партыю яблыкаў з Польшчы вагой 300 тон. Як сцвярджае расейскі бок - садавіна была поўная пестыцыдаў. Дзяржаўная інспекцыя аховы раслін Польшчы ўжо запатрабавала ад Масквы падрабязнасцяў праведзеных даследаванняў, паведамляе RMF FM (пераклад - charter97.org).

Расейскі бок ужо размясціў гэтае паведамленне ў інтэрнэце, але пры гэтым не праінфармаваў Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы. Адначасова Інспекцыя аховы раслін размясціла на сваім інтэрнэт-сайце інфармацыю, што да выкарыстання сродкаў для абароны раслін для фірмаў, якія хочуць пастаўляць яблыкі ў Расею. Са слоў кіраўніка Інспекцыі Тадэвуша Клоса, польскія пастаўнікі не парушалі ні сваіх, ні расейскіх правілаў, а таму прэтэнзіі Расеі назваў неабгрунтаванымі.

Варта адзначыць, што Масква і раней пагражала польскаму боку забаронай на пастаўкі прадукцыі расліннага паходжання. У сваю чаргу, Польшча ўваходзіць у лік найбуйнейшых экспарцёраў яблыкаў ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках