Лінкявічус і Мясніковіч паразмаўлялі аб супрацоўніцтве
3- 25.07.2014, 9:20
- 4,110
Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама стасункі з ЕЗ абмеркаваныя на сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі і Літвы.
Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь 1».
Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, Менск і Вільня могуць выходзіць на рэалізацыю супольных інфраструктурных праектаў.
Лінас Лінкявічус, які ў ліпені-лістападзе 2012 узначальваў літоўскую дыпмісію ў Менску, прыбыў у Беларусь у чацвер з двухдзённым візітам. На 25 ліпеня запланаваны ягоныя сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.