4 траўня 2024, Субота, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Mirror: Дачка Пуціна збегла са свайго дома ў Нідэрландах

59
Mirror: Дачка Пуціна збегла са свайго дома ў Нідэрландах

Марыя Пуціна жыла ўсяго за 30 кіламетраў ад аэрапорта, з якога вылецеў асуджаны на загубу Boeing-777.

Пра гэта паведамляе брытанская газета Mirror.

Дачка расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пакінула свой пентхаўс ў прадмесці Гаагі, горадзе Варсхотэне. Марыя Пуціна разам са сваім бойфрэндам Ёрытам Фаасэнам з'ехалі з дома коштам блізу €2,5 млн. Дом размешчаны ўсяго за 30 км ад аэрапорта, з якога вылецеў рэйс MH17 малайзійскага авіяліній, збіты над тэрыторыяй Украіны, паведамляе брытанская газета Mirror.

Мэр горада Хілверсюм Пэтэр Броертэс раней прапанаваў выправадзіць з Нідэрландаў 29-гадовую дачку Уладзіміра Пуціна Марыю ў сувязі з катастрофай малайзійскага Boeing-777. Пазней Броертэс у Twitter папрасіў прабачэння за свае словы, заявіўшы, што было "неразумна" рабіць такія заклікі пра дачку Пуціна, піша gordonua.com.

17 ліпеня пасажырскі Boeing-777 пацярпеў катастрофу паблізу Тарэза Данецкай вобласці. Паводле звестак украінскіх уладаў, ён быў збіты тэрарыстамі з дапамогай зенітна-ракетнага комплексу "Бук М-1". Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

У Дзярждэпе заявілі, што адказнасць за збіты Boeing і за кожны інцыдэнт ва Украіне ляжыць на Пуціне.

Раней выведвальныя службы ЗША паведамілі, што прарасейскія сепаратысты маглі памылкова збіць Boeing-777.

Амбасадар Расеі ў ААН Віталь Чуркін ускосна прызнаў сапраўднасць запісаў СБУ з перамовамі баевікоў аб збітым лайнеры і заявіў, што гэта быў канфуз, а не акт тэрарызму. Паводле ягоных слоў, тэрарысты думалі, што збілі вайсковы самалёт, гэта быў канфуз, а не тэрарызм.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках