4 траўня 2024, Субота, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква пагражае канфіскацыяй бізнэсу BP і Shell у Расеі

30
Масква пагражае канфіскацыяй бізнэсу BP і Shell у Расеі

Расея прыстрашыла брытанскія кампаніі канфіскацыяй іх актываў у адказ за заклікі прэм'ера да ўвядзення санкцый.

Пра гэта піша брытанская газета The Telegraph са спасылкай на высокапастаўленага расейскага дыпламата, які пажадаў не называць сваё імя, паведамляе "Корреспондент".

Масква "будзе даваць адпор" усялякім галіновым санкцыям ЕЗ, выстаўляючы пад удар брытанскія кампаніі, якія здабываюць у Расеі нафту, паведаміла крыніца.

Са слоў дыпламата, афіцыйныя меры будуць уключаць канфіскацыю актываў брытанскіх фірмаў. "У ВР і Shell шмат актываў у Расеі", - дадаў ён. Гэтыя дзве кампаніі маюць буйныя партнёрскія стасункі з расейскімі "Газпрамам" і "Раснафтай".

Пасол Расеі ў Вялікабрытаніі Аляксандр Якавенка дыстанцыяваўся ад гэтых заяў і запэўніў, што ВР і іншыя брытанскія кампаніі і далей будуць "адчуваць сябе камфортна" ў РФ.

Нагадаем, раней брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран прапанаваў замарозіць рахункі алігархаў, блізкіх да прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна. Таксама Кэмеран у размове з прэзідэнтам РФ адзначыў, што адная з прычын катастрофы Боінга ў Данецкай вобласці - падтрымка сепаратыстаў Пуціным.

Фота: AP

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках