4 траўня 2024, Субота, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цукерберг з заробкам у 1 даляр стаў больш багатым за заснавальнікаў Google

Цукерберг з заробкам у 1 даляр стаў больш багатым за заснавальнікаў Google

Дзякуючы станоўчай рэакцыі рынку на новую фінансавую справаздачу «Фэйсбука» 30-гадовы кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг стаў багацейшым за заснавальнікаў Google.

Цяпер Цукерберг размяшчаецца на 16-м радку ў рэйтынгу мільярдэраў паводле версіі Bloomberg, піша NEWSru.com.

Стан заснавальніка самой буйной сацыяльнай сеткі ацэньваецца ў 33,3 мільярда даляраў. У Лары Пэйджа з Google на 100 мільёнаў менш, а ў Сяргея Брына - на 400 млн. Таксама кіраўнік «Фэйсбука» абганяе заснавальніка Amazon Джэфа Безоса, паведамляе The Village.

Цяпер акцыі «Фэйсбука» каштуюць 74,98 даляра за штуку. Іх кошт падняўся да максімуму пасля публікацыі справаздачы за II квартал 2014 года. У ёй паведамлялася аб двухразовым павелічэнні прыбытку сацыяльных сетак. За год яго акцыі падаражэлі на 183%, што зрабіла «Фэйсбук» лідарам у тэмпах росту сярод кампаній, якія ўваходзяць у вядучы амерыканскі фондавы індэкс Standard & Poor's 500.

Паводле падлікаў сайта Mashable, калі кошт адной каштоўнай паперы «Фэйсбука» павялічыцца да 200 даляраў, то Цукерберг стане найбагацейшым чалавекам планеты, абагнаўшы нават Біла Гейтса (84,7 млрд даляраў).

Нагадаем, што фармальны гадавы аклад Цукерберга, зрэшты, як і ў Пэйджа з Брынам, складае ўсяго 1 даляр.

Фота: AFP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках