6 траўня 2024, панядзелак, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Антусевіч: Цяпер дэвальвацыя ударыць па ўсіх

3
Сяргей Антусевіч: Цяпер дэвальвацыя ударыць па ўсіх

Забарона супрацоўнікам замежных фірмаў атрымліваць заробак у валюце разаб'е іх надзеі пазбегнуць дэвальвацыі рубля.

Пачынаючы з пятніцы, супрацоўнікі замежных прадстаўніцтваў, незалежна ад свайго грамадзянства, павінны атрымліваць заробак толькі ў беларускіх рублях. Адпаведная забарона ўвайшла ў дзеянне з 25 ліпеня згодна з законам ад 8 студзеня 2014 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь». Згодна з дакументам, з Працоўнага кодэкса выключаны артыкул, у якім прапісваліся асаблівасці рэгулявання працоўных і звязаных работнікамі замежных прадстаўніцтваў і арганізацый з замежнымі інвестыцыямі

Намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Сяргей Антусевіч адзначыў, што назваць нават прыблізную колькасць людзей, якія атрымліваюць заробак у замежнай валюце, цяжка, але пры гэтым усе яны панясуць страты. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org.

«З пункту гледжання дзяржавы, гэта з'яўляецца клопатам аб нацыянальнай валюце, якой у нас няма ў прынцыпе, а ёсць так званыя разліковыя білеты Нацбанка. Але калі браць пад увагу людзей, якія атрымліваюць заробак у замежнай валюце, то, натуральна, заробак у іх паменшыцца. То бок, гэта выключыць ім магчымасць пазбегнуць страт ад інфляцыйных працэсаў, якія адбываюцца ў нас у краіне, і адбываюцца кожны дзень. Бо дэвальвацыя ў Беларусі цяпер не рэзкая, а плаўная. Даляр і еўра набіраюць у вазе ў дачыненні да беларускага рубля па 100-200 рублёў у месяц, але гэта досыць шмат для нацыянальнай валюты, і за год атрымліваецца досыць значная лічба. Таму ўсе людзі, якія трапілі пад дзеянне гэтага закона, пацерпяць ад яго», - падкрэсліў прафзвязны актывіст.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках