6 траўня 2024, панядзелак, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія палітыкі заклікалі скараціць пастаўкі расейскага газу

2
Нямецкія палітыкі заклікалі скараціць пастаўкі расейскага газу

Намеснік старшыні кіроўнай фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу Міхаэль Фукс выступіў за памяншэнне паставак расейскага газу ў Нямеччыну.

Менавіта гэта, з ягоных слоў, стала б вострай і найбольш дзейснай санкцыяй супраць Масквы. Фукс адзначыў, што для гэтага давядзецца звяртацца да іншых крыніц газазабеспячэння, у тым ліку, звадкаванага газу. ЗША раней абяцалі адкрыць магчымасці для яго экспарту ў Еўропу, нагадвае Deutsche Welle.

Дэпутат падкрэсліў, што і агулам выступае за ўжыванне далейшых і вострых штрафных захадаў супраць Расеі. На пытанне, ці можна казаць пра пагрозу эканамічнай вайны паміж Захадам і Расеяй, Фукс адказаў: "Я спадзяюся, што не" і выказаў надзею, што калі-небудзь і ў Расею зноў "вернецца адэкватнае мысленне".

Як вядома, нямецкія кампаніі, бізнэс якіх у значнай ступені звязаны з Расеяй, надоечы баранілі сярэдні курс у стасунках з Масквой. Ва Усходнім камітэце нямецкай эканомікі, які аб'ядноўвае прадпрыемствы, найбольш зацікаўленыя ў бізнэсе з краінамі Усходняй Еўропы, вельмі перасцерагалі ад жорсткіх санкцый у дачыненні да Расеі.

Аднак на мінулым тыдні і там пагадзіліся з патрэбай больш жорсткай рэакцыі на падтрымку Расеяй баевікоў на Усходзе Украіны.

"Калі Пуцін абраў гэты шлях, то нам з ім не па дарозе", - адзначыў ў чацвер, 24 ліпеня старшыня камітэта Екгард Кордэс у інтэрв'ю Handelsblatt.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках