Кітайцы пабудуюць другі Панамскі канал
12- 8.07.2014, 10:19
- 16,824
Водная артэрыя будзе канкураваць з Панамскім каналам. Яе даўжыня складзе 278 км.
Камісія, якая плануе новы канал паміж Ціхім і Атлантычным акіянамі праз Нікарагуа, ухваліла яго канчатковы варыянт, паведамляе Расейская служба ВВС.
Даўжыня воднай артэрыі, якая складзе канкурэнцыю Панамскаму каналу, - 278 км, больш за траціну якой давядзецца на возера Нікарагуа.
Праект коштам 40 млрд даляраў усё яшчэ павінен прайсці некалькі даследаванняў, у тым ліку будуць ацэненыя магчымыя экалагічныя наступствы для возера - важнай крыніцы прэснай вады.
Тым не менш прадстаўнікі камісіі разлічваюць, што будаўніцтва пачнецца ў гэтым годзе.
Галоўны інвестар праекта - кітайская карпарацыя HKND Group.