Беларусь забараніла ўвоз жывёлы з Кітая праз яшчур
9- 8.07.2014, 10:53
- 5,293
Беларусь увяла абмежаванні на ўвоз жывёлы з правінцыі Цзянсу КНР праз зарэгістраваныя там выпадкі захворвання яшчурам.
"Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі правінцыі Цзянсу Кітая зарэгістраваны выпадак захворвання адчувальных відаў жывёл яшчурам", - гаворыцца ў паведамленні дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
У сувязі з гэтым, адзначана ў паведамленні, з 8 ліпеня ўводзяцца часовыя абмежаванні для недапушчэння ўвозу на тэрыторыю Беларусі з названага рэгіёну адчувальных да яшчура жывёл, мяса, мясапрадуктаў, скураной, кішэчнай, аўчынна-футравай і мерлушковай сыравіны, воўны, спермы быкоў , бараноў, кныроў, казлоў, эмбрыёнаў буйной рагатай жывёлы, малака і малочных прадуктаў, паляўнічых трафеяў ды іншай аналагічнай прадукцыі.