У чацвер крыху захаладзее
3- 8.07.2014, 15:33
- 9,015
10 і 11 ліпеня ў Беларусі пройдуць дажджы.
Сёння пры падвышаным фоне атмасфэрнага ціску ў цёплым няўстойлівым паветры да канца дня месцам у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Вецер усходні сярэдні, пры навальніцах парыўны. Максімальная тэмпэратура паветра складзе +25.. +30°C, паведамляе pogoda.by.
Бліжэйшым днём, 9 ліпеня, сінаптычная сітуацыя не зменіцца. Наша краіна застанецца пад уплывам абсягу падвышанага атмасфэрнага ціску і цёплага няўстойлівага паветра. Чакаецца зменлівая хмарнасць. Уночы пераважна без ападкаў. Удзень у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні сярэдні, пры навальніцах парыўны. Тэмпэратура паветра гэтае начы +13.. +19°C, максімальная ўдзень +23.. +29°C. Атмасфэрны ціск будзе падаць.
Далей (10-11 ліпеня) надвор'е ў краіне будзе вызначаць паўднёвая пэрыфэрыя паўночнага антыцыклона з цэнтрам над Карэліяй і няўстойлівыя цёплыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з Украіны і еўрапейскай часткі Расеі.
10 і 11 ліпеня ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні сярэдні, пры навальніцах парыўны, удзень у пятніцу месцам моцны парыўны. Начны тэмпэратурны фон 10 ліпеня +13.. +18°C, 11 ліпеня +11.. +17°C; удзень 10 ліпеня слупкі тэрмометраў пакажуць +22.. +27°C, 11 ліпеня +19.. +26°C.