Мэсі: уважаю за лепшае здабыць Кубак свету, а не «Залатую буцу»
5- 8.07.2014, 15:44
- 7,016
Капітан нацыянальнай каманды Аргентыны Ліянэль Мэсі напярэдадні паўфіналу ЧС-2014 адзначыў, што для яго значна важней стаць чэмпіёнам свету, чымся найлепшым бамбардзірам турніру.
Нападнік падкрэсліў, што ўсе ў камандзе мерацца аддаць усе сілы для дасягнення запаветнай мэты, піша football.sport-express.ru.
- Я ўважаю за лепшае здабыць Кубак свету, а не "Залатую буцу", - падае todomercadoweb.es словы Мэсі. - Для кожнага гульца перамога на чэмпіянаце свету - самая важная рэч. Гэта тое, пра што вы марыце змалку, і гэтая мара ніколі не мінае. Я пытаўся сваіх аднаклубнікаў з "Барсэлоны" - Хаві, Ін'есту, Піке - і яны казалі, што гэта невымоўныя пачуцці. Што ж, мы ўсе ў камандзе Аргентыны пастараемся зрабіць гэтую мару рэчаіснасцю.
Матч Аргентына - Нідэрланды адбудзецца ў ноч з 9 на 10 ліпеня.
Фота: Reuters