Мундыяль: арыгінальныя святкаванні забітых галоў (Відэа)
- 8.07.2014, 17:33
- 7,923
Святкаванне забітых галоў для многіх футбалістаў ужо стала своеасаблівым рытуалам.
Хтосьці пры гэтым перадае «вітанне» крытыкам, хтосьці прызнаецца ў каханні, а хтосьці проста вытанцоўвае любімыя рытмы, піша 24tv.ua.
Не з'яўляюцца тут выключэннем і чэмпіянаты свету ў футболе. Больш за тое на Мундыялі радавацца па-асабліваму заўсёды было ў трэндзе. Зрэшты і тут была своеасаблівая эвалюцыя. У прыватнасці святкаванне галоў на першых Мундыялях не адрознівалася вынаходлівасцю.
Простыя абдымкі партнёраў і радасныя скачкі доўгі час заставаліся ці ледзь не самым яскравым спосабам адзначыць узяцце брамы спаборніка.
Усё карэнным чынам змяніў у дзевяностым годзе камерунец Ражэ Міла. Менавіта ён на Мундыяль у Італіі прынёс на сусветныя футбольныя палі свае непаўторныя танцы.