Беларусы будуць лічыцца легіянерамі ў КХЛ
1- 8.07.2014, 18:43
- 6,007
Беларускія хакеісты ўсё ж такі будуць лічыцца легіянерамі ў КХЛ у наступным сезоне.
Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар ФХР Валерый Фесюк, паведамляе ІТАР-ТАСС. Раней неаднаразова з'явілася інфармацыя аб тым, што для нашых суайчыннікаў будзе зроблена выключэнне.
«Мы заяўляем, што прынятая абсалютна дакладная пастанова на наступны сезон - пяць легіянераў, уключаючы беларускіх гульцоў. Гэта ўказанне зыходзіць не толькі ад нас, Федэрацыі хакея Расеі, але і ад міністэрства спорту краіны. Палажэнне адно: любы гулец, які не мае права выступаць за зборную Расеі, з'яўляецца ў нашым чэмпіянаце легіянерам... Да ўдзелу ў Алімпіядзе будзе дапускацца не больш за тры іншаземцы», - заявіў Фесюк.