Жыхары Жыткавіч расплаціліся за піва мехам купюр па 50 і 100 рублёў (Відэа)
51- 9.07.2014, 9:42
- 37,525
Жартаўнікі з горада Жыткавічы «пакаралі» прадавачку мясцовай крамы.
Яны прыйшлі купляць піва з мехам купюр па 50 і 100 рублёў. Працэс аплаты знялі на камеру і размясцілі відэа ў інтэрнэце, назваўшы ролік «Пакаранне прадавачкі».
«Лепш даць піва калі не стае 50 рублёў», - пракаментавалі відэа яго аўтары.
Адзначым, што прадавачка спакойна адрэагавала на жарт і не спяшаючыся пералічыла грошы, раскладваючы дробныя купюры ў акуратныя стосікі на стойцы ля касы.