Аркадзій Бабчанка: МЗС Расеі нічога не хоча сказаць?
12- 9.07.2014, 10:16
- 14,259
Міністэрства замежных спраў Расеі ўпарта «не заўважае» выкраданняў ўкраінскіх грамадзян.
Пра гэта піша ў блогу на «Эхо Москвы» расейскі журналіст Аркадзій Бабчанка.
«У МЗС РФ затрыманне Селязнёва на Мальдывах назвалі выкраданнем.
«Не ў першы раз амерыканскі бок, ігнаруючы двухбаковую дамову аб узаемнай прававой дапамозе ў крымінальных справах, ідзе на фактычнае выкраданне расейскага грамадзяніна», - паведамляе нам НТВ.
Леанід Развазжаеў - выкрадзены расейскімі спецслужбамі ва Украіне падчас звароту па статус бежанца.
Вывезены незаконна праз мяжу. Факт незаконнага перасячэння мяжы цяпер ставіцца яму ў віну (жартаўнікі ў КДБ яшчэ не перавяліся, ці не так?).
Надзея Саўчанка - украінскі лётчык, узятая ў палон падчас бою пад Луганскам, паводле звестак украінскіх СМІ ўтрымліваецца цяпер у Варонежы, абвінавачваецца ў датычнасці да забойства расейскіх журналістаў.
Алег Сенцаў, рэжысёр, грамадзянін Украіны, арыштаваны (дэ-факта - выкрадзены) 11 траўня 2014 года ў Крыме Федэральнай службай бяспекі Расейскай Федэрацыі, абвінавачваецца ў тэрарызме, на гэты момант утрымліваецца ў Лефортаве.
МЗС РФ нічога не хоча сказаць з гэтай нагоды?» - напісаў журналіст.