На табло аўтазаправак ужо не стае нулёў
17- 9.07.2014, 15:36
- 28,297
У інтэрнэце жартуюць пра тое, што хутка давядзецца рабіць замены табло на ўсіх АЗС у Беларусі.
Гэты дэматыватар зрабілі журналісты слуцкага выдання Kurjer.info і размясцілі яго ў сябе ў «Твітэры». Фота хутка разышлося ў сеціве.
«Хутка на ўсіх аўтазапраўках краіны давядзецца мяняць табло!» - пішуць яны.
Нагадаем, учора адбылося першае за гэты год падаражанне паліва. Аднак ужо вядома, што наступнага падаражання доўга чакаць не давядзецца.